Мы здалёк убачылі свабоду І яшчэ не вырваліся з пут. Божа, не дабаў майму народу Пошасці, няпраўды і пакут. У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, адвядзі ад Беларусі Здраду, вераломства і вайну Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё наўкол ідзе на злом, Божа, захіні маю Радзіму Мудрасцю, спакоем і цяплом